Белорусский портал в Казахстане

Агульны аб`ём грашовых даходаў насельніцтва Беларусі ў студзені-маі 2014 года склаў Br201,6 трлн, у разліку на душу насельніцтва - Br4 млн 260 тыс. у месяц



Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Асноўнымі крыніцамі фарміравання грашовых даходаў насельніцтва з`яўляюцца аплата працы і трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя). Аплата працы ў структуры грашовых даходаў насельніцтва ў студзені-маі бягучага года займала 63,7 працэнта супраць 63,8 працэнта ў студзені-маі 2013 года, трансферты насельніцтву - 21,5 працэнта супраць 22,2 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, - 9,5 працэнта супраць 9,3 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,3 працэнта супраць 4,7 працэнта.

Паводле аператыўных статыстычных даных, рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-маі бягучага года ў параўнанні са студзенем-маем 2013-га павялічыліся на 6,3 працэнта.

18 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/801/26681
Текущая дата: 16.11.2024