Белорусский портал в Казахстане

Расійскія "Іскандэры" і С-400 "Трыумф" прымуць удзел у парадзе ў Дзень Незалежнасці Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Ваенная тэхніка Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі самаходныя пускавыя ўстаноўкі са складу аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр" і зенітнага ракетнага комплексу С-400 "Трыумф" прымуць удзел у парадзе ў Дзень Незалежнасці Беларусі.

Тэхніка прыбыла ўжо на тэрыторыю Беларусі. Яна прыме ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні парада ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які пройдзе 3 ліпеня ў Мінску. Плануецца, што ў механізаванай калоне мінчане і госці сталіцы ўбачаць і браніраваныя мнагамэтавыя аўтамабілі "Тыгр".

17 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/805/26281
Текущая дата: 16.11.2024