Белорусский портал в Казахстане

Пасажыры Нацыянальнага аэрапорта Мінск з 1 чэрвеня будуць выплачваць збор ад $ 2,5 да $ 5 на яго развіццё



Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў Беларусі № 459.

У адпаведнасці з дакументам з пасажыраў ва ўзросце 12 гадоў і старэй будзе спаганяцца плата ў памеры $ 5, а з пасажыраў ад 2 да 12 гадоў — у памеры $ 2,5.

Не будзе спаганяцца плата з дзяцей, якія вандруюць у рамках рэалізацыі гуманітарных праграм, а таксама з транзітных і трансферных пасажыраў.

У Саўміне растлумачылі, што дадзеная пастанова прынята «ў мэтах развіцця грамадзянскай авіяцыі і комплекснай мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры».

Дакумент уступае ў сілу з 1 чэрвеня.

Звязда, 18 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/807/26081
Текущая дата: 16.11.2024