Белорусский портал в Казахстане

На біржы курс долара вырас да 9.950 рублёў



Курс долара ЗША па выніках праведзеных 17 красавіка біржавых таргоў вырас на 10 рублёў і склаў 9.950 рублёў.

Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, аб`ём здзелак склаў 40 млн. 73 тыс. (заяўкі на куплю — 40 млн. 73 тыс., прапанова — 35 млн. 702 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 1,50 рубля і склаў 277,00 рублёў. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 173 млн. 682 тыс. расійскіх рублёў (заяўкі на куплю — 1 млрд. 542 млн. 272 тыс., прапанова — 1 млрд. 163 млн. 645 тыс.).

У таргах еўра аб`ём здзелак склаў 30 млн. 666 тыс. (попыт — 36 млн. 149 тыс., прапанова — 30 млн. 662 тыс.), а курс вырас на 20 рублёў і склаў 13.770 рублёў за еўра.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/809/25823
Текущая дата: 16.11.2024