Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў старэйшага пакалення з Днём пажылых людзей.
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём пажылых людзей.
У Год міру і стваральнай працы з асаблівай удзячнасцю аддаём даніну павагі ўсім вам. Тым, хто, не шкадуючы сіл, працаваў, каб у нашай любімай Беларусі запанавалі адзінства, узаемная падтрымка і грамадская згода. Бо многае з таго, чым сёння па праве ганарыцца наш народ, што складае аснову яго сучаснага эканамічнага і культурнага патэнцыялу, — вынік менавіта вашай шматгадовай самаадданай работы.
Людзі залатога ўзросту і сёння з`яўляюцца актыўнымі грамадзянамі, працягваюць, выкарыстоўваючы свае веды і досвед, уносіць вялізны ўклад у развіццё грамадства.
Гледзячы на вас, моладзь стараецца кіравацца гэтым цудоўным прыкладам — шчыра любіць родную зямлю і рабіць усё магчымае на карысць сваёй краіны.
Хачу запэўніць, што беларуская дзяржава працягне прытрымлівацца такой сацыяльнай палітыкі, якая дапамагае акружыць кожнага з вас клопатам і ўвагай, стварыць найлепшыя ўмовы для дастойнага жыцця.
У гэты святочны дзень я ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Няхай вашы блізкія людзі, дзеці і ўнукі радуюць сваімі поспехамі і перамогамі як мага часцей.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 1 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/81/71108
Текущая дата: 17.11.2024