17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыццё Х Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі XVI — сярэдзіны XVIІ ст.: Да 440-годдзя выдавецкай дзейнасці Мамонічаў».
Кнігазнаўчыя чытанні прысвечаны 440-годдзю з пачатку дзейнасці аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст. – друкарні Мамонічаў. У канферэнцыі прымуць удзел дакладчыкі з Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы і Чэхіі. Вядомыя навукоўцы прадставяць вынікі найноўшых даследаванняў па гісторыі выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны і Пятра Мсціслаўца, друкарні Мамонічаў, традыцыях беларускай кніжнай культуры XVI–XІХ стагоддзяў.
Звязда, 14 красавіка 2014
Звязда, 14 красавіка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/810/25773
Текущая дата: 16.11.2024