Наведваючы 2 красавіка ў Баранавічах ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод", Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу па арганізацыі вытворчасці ў Беларусі самалётаў і верталётаў.
Займацца толькі мадэрнізацыяй і рамонтам існай тэхнікі бесперспектыўна, неабходна рабіць крок наперад і самастойна асвойваць выпуск новай, запатрабаванай на рынках прадукцыі, упэўнены кіраўнік дзяржавы. "У Беларусі павінны вырабляцца і самалёты, і верталёты", — цытуе Лукашэнку БелТА.
Ён мяркуе, што для арганізацыі вытворчасці верталётаў ёсць належная пляцоўка ў Оршы. "Што такое вырабіць сёння ў Оршы верталёт? Не праблема, калі там будзе "Матор Січ" (украінская кампанія, якой належыць пакет акцый Аршанскага авіярамонтнага завода) з рухавіком. Рухавік ёсць, яшчэ купіць пару-тройку складаных прыбораў, якія, магчыма, і не трэба ў нас вырабляць. А ўсё астатняе — бяры і кляпай, рабі корпус", — заявіў Лукашэнка.
"І другое, — дадаў ён, — мы павінны вырабляць у сябе самалёт. Які — гэта ваша справа, але патрэбны для рынку, перш за ўсё для Расіі".
Размаўляючы з работнікамі завода, Лукашэнка звярнуў увагу на адсутнасць неабходнага прагрэсу. "Нам трэба ісці далей, ствараць самалёт, няхай не поўнасцю свой, беларускі, але актыўна ўдзельнічаць у кааперацыі з Расіяй, іншымі дзяржавамі", — падкрэсліў ён. Па шляху кааперацыі ідуць і іншыя, больш магутныя дзяржавы, зазначыў Лукашэнка і прывёў у прыклад вытворчасць самалётаў кампаніі Airbus.
"Таму замахвацца на тое, што мы створым свой самалёт, цывільны ці ваенны, не трэба. Таму што калі і ствараць, то самае перадавое, каб узбройвацца, а тым больш прадаваць на рынку. Відаць, гэтая ноша вельмі цяжкая і мы яе не пацягнем. У нас для гэтага няма магчымасцяў, грашовых сродкаў дый людзей. І наогул, напэўна, не трэба ставіць такую задачу. А вось частку самалётаў у кааперацыі, дапусцім, з Расіяй і іншымі мы павінны ствараць", — сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён заявіў, што рамонт і мадэрнізацыя па-ранейшаму застаюцца важным кірункам, бо далёка не ва ўсіх ёсць магчымасць закупляць новую тэхніку. "Таму мы будзем развіваць ваш кірунак, ён знаходзіцца на дастаткова высокім узроўні", — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да работнікаў завода.
БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/811/25610
Текущая дата: 16.11.2024