Белорусский портал в Казахстане

Другі этап сумеснай штабной трэніроўкі праходзіць ва Узброеных Сілах Беларусі



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Да трэніроўкі прыцягнуты структурныя падраздзяленні Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл і Узброеных Сіл, камандавання ВПС і войскаў ППА, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, упраўлення аператыўных (аператыўна-тактычных) камандаванняў, аператыўныя групы штабоў зон тэрытарыяльнай абароны. Трэніроўка праходзіць у стацыянарных пунктах кіравання Узброеных Сіл, камандаванняў ВПС і войскаў ППА, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, аператыўных (аператыўна-тактычных) камандаванняў, штабоў зон тэрытарыяльнай абароны.

Другі этап трэніроўкі прадоўжыцца па 28 сакавіка. Як растлумачылі ў абаронным ведамстве, у ходзе трэніроўкі выпрацоўваецца найбольш мэтазгодны варыянт прымянення Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі ў адпаведнасці з прапанаванай умоўнай абстаноўкай. Павышаецца зладжанасць органаў ваеннага кіравання і практычныя навыкі афіцэраў пры прыняцці рашэнняў, пастаноўцы задач, планаванні прымянення падпарадкаваных сіл.

26 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/812/25530
Текущая дата: 16.11.2024