Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі з`явіцца новы фестываль "Балетнае лета ў Вялікім"



Аб гэтым 26 сакавіка на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара тэатра Уладзімір Рылатка.

У Беларусі з`явіцца новы фестываль "Балетнае лета ў Вялікім". Музычны форум пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі з 29 чэрвеня па 9 ліпеня.

Праект будзе ўключаць папулярныя спектаклі. Адкрыецца форум нацыянальнай пастаноўкай "Вітаўт" Вячаслава Кузняцова. Убачаць гледачы балеты "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага і "Дон Кіхот" Людвіга Мінкуса. У пастаноўках прымуць удзел сольныя балетныя пары з Марыінскага і Вялікага тэатраў (Расія).

Таксама ў праграме - вечары харэаграфіі Джорджа Баланчына, Іржы Кіліяна і грузінскага балета з удзелам народнай артысткі Грузіі і Расіі Ніны Ананіяшвілі.

Завершыцца фестываль "Балетнае лета ў Вялікім" гала-канцэртам зорак сусветнага балета, які збярэ беларускіх танцоўшчыкаў з усяго свету - Вены, Варшавы, Санкт-Пецярбурга, Гамбурга і інш.

Уладзімір Рылатка выказаў надзею, што новы фестываль стане традыцыйным.

26 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/812/25532
Текущая дата: 16.11.2024