Белорусский портал в Казахстане

На біржы курс долара вырас да 9.880 рублёў



Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы вырас на 10 рублёў і склаў 9.880 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 66 млн. 171 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 66 млн. 309 тыс., прапанова — 60 млн. 528 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 0,50 рубля і склаў 277,50 рубля. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 727 млн. 787 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 818 млн. 878 тыс., прапанова — 1 млрд. 677 млн. 786 тыс.).

Курс еўра вырас на 10 рублёў і склаў 13.580 рублёў. Аб`ём — 18 млн. 300 тыс. еўра (попыт — 21 млн. 930 тыс., прапанова — 18 млн. 300 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/812/25558
Текущая дата: 16.11.2024