Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў грамадскага аб`яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" з 20-годдзем стварэння гэтай арганізацыі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Згуртаванасць, шчырае жаданне дапамагчы сваім таварышам і родным тых, хто не вярнуўся з поля бою, паслужылі стымулам да стварэння арганізацыі. Вы сталі сапраўдным брацтвам моцных духам людзей, перанёсшы загартаваныя ў полымі вайны гонар і годнасць на мірную ніву", - гаворыцца ў віншаванні.

"За адносна невялікі прамежак часу саюз набыў вялікі вопыт работы. Створаны ўстойлівыя традыцыі па захаванню памяці аб подзвігах воінаў-інтэрнацыяналістаў, падтрымцы сем`яў загінуўшых аднапалчан. Арганізацыя заваявала высокі аўтарытэт у сучасным беларускім грамадстве і адыгрывае значную ролю ў падтрыманні згоды і стабільнасці, патрыятычным выхаванні моладзі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

12 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/813/20497
Текущая дата: 09.05.2024