Белорусский портал в Казахстане

Двое іранцаў затрыманы ў Белавежскай пушчы за парушэнне пагранічнага рэжыму



На тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" 18 сакавіка за парушэнне пагранічнага рэжыму былі затрыманы двое грамадзян Ірана.

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, маладыя людзі мелі беларускія візы, аднак пропускаў у пагранічную зону ў іх не было. Сваё з`яўленне блізу мяжы іншаземцы растлумачылі турыстычнымі мэтамі. Аднак для чаго яны з сабой захапілі карту Германіі і іранска-нямецкі размоўнік, парушальнікі не змаглі растлумачыць.

Затрыманыя аформлены парушальнікамі пагранічнага рэжыму, праводзіцца разбор.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/813/25476
Текущая дата: 16.11.2024