Белорусский портал в Казахстане

Свята народнай творчасці пройдзе на Аўгустоўскім канале 26 мая



Адкрытае рэгіянальнае свята народнай творчасці "Аўгустоўскі канал запрашае сяброў" пройдзе ў наваколлі шлюза Дамброўка 26 мая, паведамілі ў Гродзенскім райвыканкаме.

У мерапрыемстве прымуць удзел творчыя калектывы ўстаноў культуры Гродзенскага раёна.

У праграме выстаўка-кірмаш вырабаў мясцовых умельцаў "Народная творчасць - крыніца натхнення". Будуць арганізаваны падворкі на тэму народных казак "Падарожжа па казачнай сцежцы".

Старт святу дасць касцюміраванае тэатралізаванае шэсце казачных герояў і канцэрт творчых калектываў Гродзенскага раёна. Акрамя таго, гасцям будзе прапанавана паўдзельнічаць у забаўляльна-гульнявой праграме, а вечарам у дыска-шоу "У кругу сяброў".

22 мая 2013, Гродна
Ніна Савіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/814/21291
Текущая дата: 20.05.2024