1 сакавіка на сталічным праспекце Пераможцаў, каля Палаца спорту, прайшлі традыцыйныя масленічныя гулянні.
Выступленні самадзейных калектываў, маладзецкія забавы, заўзятыя скокі — любы мог адвесці душу ў гэты дзень. Госці свята провадаў зімы маглі пакаштаваць традыцыйныя стравы беларускай кухні, разнастайныя прысмакі, падбадзёрлівыя напоі. Гандлёвыя рады разгарнуліся ў гэты дзень больш чым на паўкіламетра.
Аналагічныя святы адбыліся 1 сакавіка ва ўсіх раёнах сталіцы.
БелаПАН, 1 сакавіка 2014
Аналагічныя святы адбыліся 1 сакавіка ва ўсіх раёнах сталіцы.
БелаПАН, 1 сакавіка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/815/25260
Текущая дата: 16.11.2024