Белорусский портал в Казахстане

Падзяка Прэзідэнта аб`яўлена калектыву БДЭУ



Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 мая.

За значныя дасягненні ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і навуковых кадраў і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта калектыву работнікаў ВНУ аб`яўлена падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Падзяка Прэзідэнта аб`яўлена таксама прарэктару па навуковай рабоце гэтай ВНУ Генадзю Каралёнку і загадчыцы кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Людміле Нехарошавай за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, высокае прафесійнае майстэрства.

13 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/816/21120
Текущая дата: 19.05.2024