Белорусский портал в Казахстане

23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь



Віншаванне Прэзідэнта.

Дарагія суайчыннікі!

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэта свята стала сапраўды народным. Яно сімвалізуе пераемнасць патрыятычных традыцый, мужнасць і сілу духу людзей у пагонах, якія стаяць на варце міру і бяспекі роднай краіны.

У гэтым годзе, калі адзначаецца 70-годдзе вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, мы адчуваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі нашу незалежнасць. Іх подзвіг - прыклад для новых пакаленняў абаронцаў Радзімы.

Салдаты і афіцэры Узброеных Сіл з гонарам прадаўжаюць слаўныя традыцыі герояў-вызваліцеляў, забяспечваючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы.

Выказваю шчырую ўдзячнасць усім, хто ўносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі.

Жадаю вам здароўя, міру, шчасця і поспехаў на службе і ў працы на карысць Айчыны.

Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА, 23 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/816/25132
Текущая дата: 16.11.2024