Белорусский портал в Казахстане

У Мінску пройдзе фестываль фатаграфіі



З 14 лютага па 4 красавіка ў сталіцы будзе праходзіць Другі Мінскі фестываль фатаграфіі.

Фестываль адкрыецца 14 лютага ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага выніковай выставай БГА «Фотамастацтва» «Прыступкі», на якой будуць прадстаўлены каля 200 работ беларускіх майстроў.

Выставы пройдуць таксама ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, у галерэі «Універсітэт культуры» і ў Музеі гісторыі горада Мінска.

Арганізатары адзначаюць, што асаблівасцю фестывалю ў гэтым годзе стане тое, што ў Мінск прыедуць і замежныя фатографы. Майстры з Літвы, Украіны, Арменіі і Малдовы. Усяго ў мерапрыемствах прымуць удзел каля 70 фатографаў.

Звязда, 7 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/817/25006
Текущая дата: 16.11.2024