Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк уводзіць у абарачэнне памятныя манеты "Аркадзь Куляшоў. 100 гадоў"



Нацыянальны банк Беларусі 31 студзеня ўвёў у абарачэнне памятныя манеты "Аркадзь Куляшоў. 100 гадоў": сярэбраную — наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 37 мм; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і задняга бакоў — выпуклы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па кругу надпіс: "РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ"; у цэнтры — стылізаваная ілюстрацыя да верша Куляшова "Мая Бесядзь"; унізе па кругу — намінал: "10 РУБЛЁЎ" (на сярэбранай) і "1 РУБЕЛЬ" (на медна-нікелевай), справа — год чаканкі, злева (на сярэбранай манеце) — проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры — рэльефная выява фотапартрэта класіка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова, справа ад яго — дэкаратыўны фон з лістоў; злева па кругу гады жыцця: 1914—1978 і надпіс: "АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ".

Манеты адчаканеныя ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор" (Вільнюс). Наклад сярэбранай манеты — 2.000 штук, медна-нікелевай — 4.000 штук.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/818/24885
Текущая дата: 16.11.2024