Белорусский портал в Казахстане

XXI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 5-9 лютага



Аб гэтым паведаміў 27 студзеня на прэс-канферэнцыі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

XXI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе ў беларускай сталіцы 5-9 лютага.

Мікалай Чаргінец адзначыў, што гасцямі кніжнага форуму стануць прадстаўнікі 23 краін. Шырока будзе прадстаўлена не толькі айчыннае кнігавыданне, але і беларускія аўтары - будзе арганізаваны асобны стэнд, дзе можна будзе пазнаёміцца з іх творамі.

XXI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш разгорнецца ў нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа". У час выстаўкі-кірмашу па традыцыі пройдуць прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі і выдаўцамі, семінары і круглыя сталы. У мінулым годзе яе цэнтральным экспанентам быў Іран, а ганаровым госцем - Расія.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, ААТ "Белкніга" і ПК ТАА "Макбел".

28 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/819/24849
Текущая дата: 16.11.2024