Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка просіць беларусаў праявіць актыўнасць на маючых адбыцца выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў



Аб гэтым ён заявіў 21 студзеня на сустрэчы з кіраўнікамі буйнейшых беларускіх СМІ.

"Хачу папрасіць і пажадаць, каб людзі прыйшлі на гэтыя выбары, каб яны не думалі, што гэтыя дэпутаты нічога не робяць і нічога не вырашаюць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Так, яны не вельмі ў нас прапагандуюцца, бачныя з-за сваёй дзейнасці. Можа быць, з-за таго што не вырашаюць глабальных пытанняў, якія вырашаюцца тут, наверсе. Але гэта не значыць, што яны менш важныя для жыцця звычайнага чалавека".

"Для мяне гэта вельмі важна. Я тады ўсюды магу сказаць: паглядзіце, вось яна - свядомасць людзей, вось яны - нашы сапраўдныя беларусы. Гэта ж не цяжка - прыйсці прагаласаваць", - лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што выбар кожны будзе рабіць самастойна. "Галасуй, за каго хочаш: хочаш пратэставаць, за апазіцыянера прагаласаваць - прагаласуй, хочаш за канструктывізм, за тую палітыку, якая праводзіцца ў дзяржаве, - прагаласуй за чалавека дзяржаўнага. Гэта тваё права. Але ты прыйдзі", - сказаў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што гэтыя выбары вельмі важныя для дзяржавы. "Ніякая гэта не рэпетыцыя перад прэзідэнцкай кампаніяй, але паказчык узроўню свядомасці нашага народа", - адзначыў Прэзідэнт.

21 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/820/24729
Текущая дата: 16.11.2024