Белорусский портал в Казахстане

Купалаўскі тэатр першым у Беларусі паставіў сцэнічную версію паэмы Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш"



15 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера спектакля "Пан Тадэвуш" у пастаноўцы Мікалая Пінігіна.

Гэта першая сцэнічная версія паэмы Адама Міцкевіча ў беларускім тэатры. Дзеянне ў творы, перакладзеным Язэпам Семяжонам, развіваецца на працягу пяці дзён 1811 года і аднаго дня 1812-га. Апісаныя там падзеі адбываюцца на берагах Нёмана напярэдадні прыходу Напалеона на нашы землі.

Пана Тадэвуша іграе Павел Харланчук, графа — Раман Падаляка, Тэлімену — Юлія Шпілеўская і Святлана Анікей, Зосю — Марта Голубева і Крысціна Казак.

Разам з Пінігіным над спектаклем працавалі мастак Зіновій Марголін, мастак па касцюмах Алена Ігруша і кампазітар Андрэй Зубрыч.

БелаПАН, 14 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/821/24669
Текущая дата: 16.11.2024