Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ствараецца сістэма відэанагляду за станам грамадскай бяспекі



Адпаведны ўказ нумар 527 "Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэанагляду ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку" Прэзідэнт Беларусі падпісаў 28 лістапада, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, у тым ліку пры правядзенні чэмпіянату свету па хакею 2014 года ў Мінску, і рэгламентуе пытанні стварэння і прымянення сістэмы відэанагляду ў месцах масавага знаходжання грамадзян. Да гэтай сістэмы відэанагляду для атрымання відэасігналу ў рэжыме рэальнага часу маюць права падключэння праваахоўныя органы, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для выканання задач прафілактыкі, выяўлення (раскрыцця) і прадухілення злачынстваў, іншых правапарушэнняў, а таксама папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Адначасова вызначаны правы і абавязкі ўсіх зацікаўленых дзяржаўных органаў (арганізацый), суб`ектаў гаспадарання пры ўстаноўцы і далейшым функцыянаванні, утрыманні, абслугоўванні элементаў сістэмы відэанагляду.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

28 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/824/24230
Текущая дата: 16.11.2024