Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адкрываецца першая гасцініца эканомкласа



Першая з чатырох гасцініц эканомкласа, якія будуюць у Мінску спецыяльна да чэмпіянату свету па хакеі, здадзена ў эксплуатацыю, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Гасцініца «Нарачанская» размешчана на аднайменнай вуліцы, яна зможа прыняць першых пастаяльцаў ужо на наступным тыдні. Аднамесны нумар абыйдзецца госцю прыкладна ў 400 тыс. рублёў, двухмесны — у 600 тыс.

Адкрыццё наступнай такой гасцініцы (на вул . Алега Кашавога) плануецца ў студзені 2014 года, яшчэ двух (на вул. Каржанеўскага і Купрэвіча) — у сакавіку.

Звязда, 7 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/824/24329
Текущая дата: 16.11.2024