Белорусский портал в Казахстане

Урад зацвердзіў перанос святочных дзён у 2014 годзе



Пра гэта паведамляецца на сайце Савета міністраў Беларусі.

У мэтах вызначэння аптымальнага рэжыму працы арганізацый краіны ўрадам прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2014 годзе.

Так, працоўны дзень з чацвярга 2 студзеня перанесены на суботу 4 студзеня, з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня, з серады 30 красавіка на суботу 3 мая, з пятніцы 4 ліпеня на суботу 12 ліпеня і з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня.

Пры гэтым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) дадзена права ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/825/24212
Текущая дата: 16.11.2024