Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч узнагародзіў 24 студзеня заслужаных прадстаўнікоў беларускай навукі.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Нацыянальнай акадэміі навук у рамках урачыстага сходу навуковай грамадскасці, прысвечанага 85-годдзю з дня заснавання НАН Беларусі і Дню беларускай навукі.
Прэм`ер-міністр павіншаваў усю навуковую грамадскасць з гэтымі святамі і ўручыў вучоным Ганаровыя граматы Савета Міністраў за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную і навукова-педагагічную дзейнасць, пашырэнне міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама Падзякі прэм`ер-міністра за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.
Як падкрэсліў прэм`ер у сваім выступленні, акадэміі навук і развіццю навукі ў цэлым кіраўнік беларускай дзяржавы і ўрад удзяляюць асаблівую ўвагу. Урад падтрымлівае ініцыятывы вучоных, накіраваныя на рост эфектыўнасці нацыянальнай інавацыйнай сістэмы прыцягнення ў навуку моладзі, рэалізацыю маштабных праектаў. "У Беларусі прыняты і рэалізуюцца правільныя рашэнні: навука і інавацыі - прыярытэт нашай эканамічнай палітыкі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Ён спыніўся на асноўных пытаннях, якія датычацца развіцця айчыннай навукі. У прыватнасці, арганізацыі навуковай сферы і ролі інвестараў у развіцці грамадства. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што падтрымлівае рашэнне агульнага сходу акадэміі навук аб павышэнні эфектыўнасці навуковай дзейнасці, увязкі фінансавання з яе вынікамі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена фундаментальным і прыкладным навуковым даследаванням. Як адзначыў прэм`ер-міністр, фундаментальныя веды - гэта навуковы капітал. У сувязі з гэтым ён выказаў думку, што Беларусь павінна не толькі захаваць, але і развіць сваю перавагу ў матэматыцы, фізіцы, біялогіі, цеплафізіцы, генетыцы і механіцы. Кіраўнік урада канстатаваў, што высокая фундаментальная навука не акупляецца за год ці два, таму часта ёсць спакуса сэканоміць на фінансаванні гэтых даследаванняў. Няма вялікай цікавасці да гэтага напрамку навукі і ў бізнесу. "Таму падтрымка і развіццё фундаментальнай навукі - гэта задача дзяржавы, і мы ва ўрадзе кіруемся гэтым", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён выказаў надзею, што аптымальны алгарытм фінансавання пошукавых работ удасца выпрацаваць на Другім з`ездзе вучоных Беларусі, які плануецца правесці ў першым квартале 2014 года.
"Сучасная навука - здабытак сусветнай культуры. Яна інтэрнацыянальная па прыродзе і немагчыма без аб`яднання намаганняў, - падкрэсліў прэм`ер-міністр. - Але аб`ядноўвацца заўсёды хочуць толькі моцныя з канкурэнтаздольнымі". Такой канкурэнцыі, як у свеце ідэй, паводле слоў прэм`ера, сёння няма ні на таварным, ні на фінансавым рынках. У сувязі з гэтым кіраўнік урада з задавальненнем адзначыў: "Я рады, што з беларускімі вучонымі цікава працаваць партнёрам з усяго свету".
Іх спіс папоўніўся і вучонымі з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Дамоўленасць аб супрацоўніцтве дасягнута ў час візіту ў КНР прэм`ер-міністра (19-23 студзеня). У прыватнасці, бакі дамовіліся стварыць беларуска-кітайскі венчурны фонд, які дапоўніць двухбаковае супрацоўніцтва эфектыўнымі фінансавымі механізмамі. Таксама падпісаны кантракты і пагадненні ў галіне навукі і тэхналогій. "Мы бачым узаемную выгаду ва ўмацаванні партнёрства Беларусі і Кітая ў навукова-тэхналагічнай сферы, - дадаў Міхаіл Мясніковіч. - Пэўныя надзеі Беларусь ускладае і на работу з Еўрапейскім саюзам.
Звяртаючыся да замежных вучоных, якія прысутнічалі на сустрэчы, Міхаіл Мясніковіч выказаў надзею, што яны стануць прыхільнікамі і праваднікамі партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і сваімі краінамі.
27 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/827/24811
Текущая дата: 27.12.2024