Творчасць венгерскіх мастакоў XIX — пачатку XX стагоддзя прадставяць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава.
У экспазіцыі «Венгерская рапсодыя. Мастакі Сольнака» будзе прадстаўлена 36 работ дваццаці чатырох венгерскіх мастакоў. У асноўным гэта жывапіс і графіка, створаны ў адной з буйнейшых калоній Сольнака. Найбольшую каштоўнасць сярод экспанатаў уяўляюць творы такіх майстроў венгерскага выяўленчага мастацтва, як Ласла Меднянскі, Ферэнц Олдзяі, Петэр Сыле, Вілмаш Аба-Новак, Іштван Задар. Гэта першы сумесны выставачны венгерскі праект з часоў Савецкага саюза.
У Магілёў экспазіцыя прыбыла пасля выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Наведаць выставу магіляўчане змогуць з 23 студзеня па 9 лютага.
Звязда, 14 студзеня 2014
У Магілёў экспазіцыя прыбыла пасля выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Наведаць выставу магіляўчане змогуць з 23 студзеня па 9 лютага.
Звязда, 14 студзеня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/828/24666
Текущая дата: 27.12.2024