Хрысціянская святыня – Каўчэг з Дарамі вешчуноў – будзе знаходзіцца ў Мінску з 17 па 24 студзеня, паведамілі ў Беларускім Экзархаце.
Адпаведнае рашэнне Сінод БПЦ прыняў яшчэ ў лістападзе 2013 года. Мітрапаліт Філарэт агучыў тады епіскапату інфармацыю з пісьма Кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліта Саранскага і Мардоўскага Варсанофія. У пісьме гаварылася, што па благаславенню Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 6 па 30 студзеня 2014 года ў межы РПЦ з манастыра святога Паўла на святой Гары Афон будзе дастаўлены каўчэг з Дарамі вешчуноў.
"Гэта святыня ўпершыню прыносіцца ў межы РПЦ", - адзначаецца ў журналах пасяджэнняў Сінода БПЦ.
Беларускія епіскапы назначылі протаіерэя Фёдара Поўнага, настаяцеля прыхода храма-помніка ў гонар Усіх Святых (Мінск), адказным за прынясенне каўчэга з Дарамі вешчуноў у межы Беларускага Экзархата. "Месцам знаходжання святыні вызначыць храм у гонар святога Іова Шматпакутнага Дома Міласэрнасці горада Мінска", - гаворыцца ў рашэнні Сінода.
Раней, у ноч з 6 на 7 студзеня 2014 года, у кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў як саму калядную службу, так і сустрэчу святыні. "Да Яго (Хрыста. - Заўвага БЕЛТА), нованароджанага, прыйшлі з дарамі вешчуны і ўдзячныя небу, удзячныя невядомаму для іх Богу паднеслі немаўляці золата, ладан і смірну: золата - як цару, ладан - як Богу, смірну - як чалавеку", - сказаў у сваёй пропаведзі прадстаяцель РПЦ.
15 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/828/24699
Текущая дата: 27.12.2024