Пра гэта паведамілі ў прэс-службе форуму.
Старшынёй журы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" стане рэжысёр, актрыса, жонка Георгія Данелія, прэзідэнт Фонду Георгія Данелія і генеральны дырэктар галерэі "Пан-Дан" Галіна Данелія.
Творчае спаборніцтва пройдзе 2-5 лістапада ў час ХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Усяго ў конкурсе дзіцячых фільмаў будзе прадстаўлена 9 карцін.
Галіна Данелія таксама пазнаёміць мінскіх гледачоў з мультыплікацыйным серыялам аб чалавечках з планеты Барбарэла і школе Дружбы "Лёлік і Барбарыкі" (рэжысёр Уладзімір Сакаў). У стварэнні мультфільма прымалі ўдзел педагогі і дзіцячыя псіхолагі. У кожнай серыі гучаць дзіцячыя песні аўтара і кампазітара Любашы, напісаныя спецыяльна для праекта. Выконвае песні дзіцячая музычная група "Барбарыкі".
Галіна Данелія пастаянна жыве і працуе ў Маскве. Але прыязджае і ў Беларусь, з якой яна родам. Яе вопыт у кіно пачаўся з вучобы на акцёрскім факультэце Тэатральнага вучылішча імя Б.Шчукіна. Пазней яна скончыла рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (майстэрня І.Таланкіна). Працавала на кінастудыі імя Горкага. Рэжысёр карцін "Жарт" (1987), "Француз" (1988) і інш. У якасці прадзюсара прымала ўдзел у анімацыйных праектах "Калабок" (2007), "Месяц/Марс" (2008), "Лёлік і Барбарыкі" (2009, 2012).
ХХ Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада. Арганізатарам форуму выступае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".
Заснавальнікі - Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", "Беларускага саюза кінематаграфістаў".
1 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/829/23612
Текущая дата: 16.11.2024