Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама.
Мерапрыемства, арганізаванае 20-ы раз, аб`яднае лепшых выканаўцаў духоўнай музыкі вобласці. У свяце таксама прымуць удзел калектывы з Мінска, Магілёва і рэгіёнаў Расіі.
У дзень адкрыцця выступленні артыстаў адбудуцца на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Гледачы пачуюць народны гарадскі маладзёжны хор Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, узорны хор дзіцячай школы мастацтваў нумар 1, студэнцкі народны хор "Кантылена" дзяржуніверсітэта імя Машэрава, вакальную групу ансамбля інстытута пагранічнай службы Беларусі (Мінск), узорны хор "Капеж" (Маскоўская вобласць), выступленне харавой студыі "Вяснянка" (Масква), жаночы акадэмічны хор (Вялікі Ноўгарад), хор "Vita" (Маскоўская вобласць).
А другі дзень пройдзе ў Віцебскай духоўнай семінарыі, Свята-Успенскім кафедральным саборы і абласной філармоніі. Адбудуцца выступленні струннага аркестра дзіцячай школы мастацтваў імя Рыхтэра (Масква), акадэмічнага хору Магілёўскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народнага мужчынскага хору выкладчыкаў і студэнтаў дзяржуніверсітэта імя Машэрава, народнага хору ветэранаў (Віцебск).
Арганізатарамі свята духоўнай музыкі "Каляднае сугучча" з`яўляюцца ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва, дзіцячая школа мастацтваў нумар 1 горада Віцебска, турыстычная фірма "Ілва".
4 студзеня 2013, Віцебск
Алена Ціханава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/829/24586
Текущая дата: 26.12.2024