Белорусский портал в Казахстане

Акцыі Мінскага вытворчага гарбарнага аб`яднання перададзены ў рэспубліканскую ўласнасць



Адпаведная пастанова № 1174, прынятая Саветам міністраў 30 снежня 2013 года, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дванаццаць з паловай тысяч акцый размешчанага ў Мінскім раёне ААТ "Мінскае вытворчае гарбарнае аб`яднанне" бязвыплатна перададзены ў рэспубліканскую ўласнасць.

Раней акцыі знаходзіліся ва ўласнасці Мінска. Намінальны кошт адной акцыі склаў 10 рублёў, агульны — 125 тыс.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці сумесна з Мінскім гарвыканкамам даручана прыняць меры па рэалізацыі гэтай пастановы, якая ўвайшла ў сілу з дня яе прыняцця.

Пастанова прынятая ў адпаведнасці з пунктам 2 указа прэзідэнта ад 4 ліпеня 2012 года № 294 "Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю".

БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/829/24594
Текущая дата: 26.12.2024