Белорусский портал в Казахстане

Пенсіянеры ў Мінску ў Дзень пажылых людзей (1 кастрычніка) атрымаюць скідкі на бытавыя паслугі



Аб гэтым паведамілі ў дзяржаўнай установе "Упраўленне бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама".

Большасць арганізацый, якія ўдзельнічаюць у акцыі, прадаставяць пенсіянерам ільготы 1 кастрычніка. У некаторых арганізацыях скідкі будуць дзейнічаць на працягу ўсяго месяца. Ільготы распаўсюджваюцца на рамонт абутку, ювелірных упрыгажэнняў, паслуг цырульняў, хімчысткі, фотапаслугі.

Памер скідак вар`іруецца ад 10 працэнтаў да 30 працэнтаў. З поўным пералікам арганізацый, якія прадастаўляюць скідкі ў Дзень пажылых людзей, можна азнаёміцца на сайце Упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама.

28 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/830/23584
Текущая дата: 16.11.2024