Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 28 верасня на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013".
"Каб яшчэ больш стымуляваць работу на канчатковы вынік, можа, нам трэба падумаць аб тым, каб вызначаць пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю сярод абласцей, раёнаў і сельскагаспадарчых арганізацый па выніках сельскагаспадарчага года, паклаўшы ў аснову дасягнутыя фінансава-эканамічныя паказчыкі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, час уносіць свае карыктывы, і сёння галоўным крытэрыем эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу павінен стаць атрыманы прыбытак.
"Сёння мы ўсенародна ўшаноўваем лідараў жніва, чый уклад у беларускі каравай стаў найбольш важкім", - адзначыў Прэзідэнт. Па выніках спаборніцтваў, дзе ўлічваліся і выніковасць работы, і сабраны ўраджай, і развіццё сацыяльнай сферы, аднаасобным пераможцам другі год запар выйшла Брэсцкая вобласць, перш за ўсё за кошт эфектыўнай эканомікі сельскай гаспадаркі.
Прэзідэнт адзначыў вынікі ўборкі збожжавых і ў іншых рэгіёнах. Як і папярэднія гады, усе вобласці перавысілі мільённы намалот збожжа (з улікам кукурузы). Традыцыйна самы вялікі ўраджай сабраны ў Мінскай вобласці - амаль 2 млн.т.
Звяртаючыся да кіраўнікоў усіх абласцей, Прэзідэнт заўважыў, што вынікі на хлебнай ніве могуць і павінны быць больш важкімі. Стабільныя 10 млн.т збожжа ў год - гэта цалкам рэальны дасягальны рубеж.
Шчодры стол беларуса і пышны каравай на ім - вынік намаганняў і працы многіх людзей. Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўнікам абласцей і раёнаў узнагародзіць усіх перадавікоў - паляводаў, трактарыстаў, шафёраў, аператараў сушыльных і зернеачышчальных машын, работнікаў майстэрняў, дастойных і добрага слова, і добрай прэміі. "Нікога нельга забыць", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, уборачная гарачая пара - не проста тэхналагічны працэс. Гэта школа працоўнага і духоўнага выхавання. Працуючы разам з бацькамі і старэйшымі братамі, моладзь не толькі асвойвае майстэрства хлебароба, але і выбірае свой жыццёвы шлях.
Вынікі рэспубліканскага спаборніцтва пераконваюць - у вёсцы расце дастойная змена легендарным героям палёў, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што вырашчаны хлеб - вынік сумесных намаганняў вяскоўцаў і гараджан. У поспеху земляробаў закладзена таксама праца хімікаў Гродна, Гомеля і Салігорска, нафтавікоў Рэчыцы, Наваполацка і Мазыра, машынабудаўнікоў Мінска, Бабруйска, Магілёва, Брэста, Ліды, Пінска і іншых гарадоў.
Добрыя словы Прэзідэнт сказаў у адрас беларускай аграрнай навукі. У гаспадаркі паступае ўсё больш сучаснай тэхнікі айчыннай вытворчасці. Сарты беларускай селекцыі не ўступаюць замежным, а ў шэрагу выпадкаў нават пераўзыходзяць іх, асабліва па зімаўстойлівасці. Вучоныя дапамагаюць вяскоўцам удасканальваць тэхналогіі і навучаюць кадры.
28 верасня 2013, Жлобін
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/830/23604
Текущая дата: 16.11.2024