Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўдакладняюцца ўмовы прадастаўлення падатковых прэферэнцый у сярэдніх, малых гарадах і ў вёсцы



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Беларусі ўдакладняюцца парадак і ўмовы прадастаўлення падатковых прэферэнцый у сярэдніх, малых гарадскіх паселішчах і сельскай мясцовасці. Адпаведны Дэкрэт нумар 5 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 года нумар 6" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 верасня.

"Гэты Дэкрэт накіраваны на аптымізацыю льгот па мытных плацяжах, удакладненне парадку і ўмоў прадастаўлення падатковых прэферэнцый камерцыйным арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці", - расказалі ў прэс-службе.

Дэкрэтам, у прыватнасці, прадугледжана, што прадастаўленне падатковых ільгот адасобленым падраздзяленням камерцыйнай арганізацыі ажыццяўляецца толькі пры ўмове, калі гэтыя падраздзяленні створаны на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці і па-за месцам знаходжання (населеным пунктам) адпаведнай арганізацыі.

Згодна з дакументам вызваленне ад падатку на прыбытак (камерцыйныя арганізацыі) і падаходнага падатку з фізічных асоб (індывідуальныя прадпрымальнікі) не прымяняецца адпаведна ў дачыненні да прыбытку і даходаў, атрыманых у сувязі з адчужэннем матэрыялаў, запасных частак і камплектуючых вырабаў, выкарыстаных пры выкананні работ, аказанні паслуг па рамонту транспартных сродкаў.

Прадугледжана, што вызваленне ад падатку на нерухомую маёмасць не прымяняецца адносна кошту капітальных будынкаў (збудаванняў) звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва.

Дэкрэтам таксама вызначана, што для камерцыйных арганізацый, якія ўзніклі ў выніку рэарганізацыі юрыдычнай асобы ў форме пераўтварэння, сямігадовы перыяд прымянення падатковых прэферэнцый вылічваецца з дня дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, у выніку рэарганізацыі якой узнікла адпаведная камерцыйная арганізацыя.

Акрамя таго, у мэтах абароны інтарэсаў айчынных вытворцаў і кантролю за ўвозам тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь дэкрэтам прадугледжана выключэнне льготы па ўвазному падатку на дабаўленую вартасць.

Таксама прадугледжваецца выключэнне з пераліку тавараў, на якія распаўсюджваецца мытная льгота ў адпаведнасці з дэкрэтам нумар 6, групы аўтамабільнай тэхнікі, якая вырабляецца беларускімі прадпрыемствамі (трактары, седлавыя цягачы, грузавікі, аўтобусы, самазвалы, спецыяльная тэхніка, пагрузчыкі, цягавыя машыны, а таксама прычэпы і паўпрычэпы).

Вызваляюцца ад увазных мытных пошлін тавары, якія класіфікуюцца згодна з адзінай Таварнай наменклатурай знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза ў пэўных таварных пазіцыях пры ўмове, што з моманту іх выпуску (даты варабу) прайшло не больш як пяць гадоў.

11 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/831/23379
Текущая дата: 16.11.2024