9 верасня ў Белдзяржфілармоніі прэзентавалі першы этап выкананых работ па пераабсталяванні ўстаноўленага тут аргана.
Як паведаміў саліст філармоніі народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў, галоўная навацыя — камп`ютарны пульт. Дзякуючы яму значна ўзрасла зручнасць выканання для арганіста, які зараз на канцэртах можа абысціся без паслуг асістэнта. Апрача таго, праведзена частка вельмі працаёмкай работы па ачыстцы арганных труб — майстры дэмантавалі іх і чысцілі з дапамогай спецыяльных пыласосаў.
"Па насычанасці элементаў кіравання я б параўнаў пульт аргана з кабінай сучаснага самалёта з вялікай колькасцю тумблераў, кнопак, прыбораў, — дзеліцца Алоўнікаў. — Тут прыкладна 100 рэгістраў, якія трэба пераключаць, іграючы адначасова на чатырох ручных і педальнай клавіятурах, сачыць за правільнасцю ўстаноўкі рэгістроўкі, і апрача таго карыстацца дадатковымі прыстасаваннямі рэгулявання гуку. І ўсё гэта робіць адзін чалавек".
Паводле слоў Алоўнікава, для таго каб стаць добрым арганістам, авалодаць навыкамі каардынацыі рухаў, трэба больш за пяць гадоў.
Ці пішуць творы для аргана сучасныя кампазітары, ці ёсць наогул такое паняцце, як сучасная арганная музыка? На гэтае пытанне народны артыст адказаў так: "Арганнай музыцы, напэўна, дзесяць стагоддзяў. Асабіста я іграў творы, якім сем стагоддзяў. Мяняюцца і людзі, і мастацтва, узнікаюць новыя плыні і стылі — тое ж самае адбываецца ў арганнай музыцы. У ёй існуюць і мадэрн, і авангард, і зусім іншы падыход. Калі арганная музыка ўзнікала як царкоўная, то з часам яна стала цалкам свецкай, прыгожай, і арган у гэтым выпадку імітуе невялікі аркестр".
Паводле слоў Алоўнікава, арган, устаноўлены ў Белдзяржфілармоніі, быў задуманы як універсальны — на ім можна цудоўна іграць і Баха, і французскую рамантычную музыку. "Вельмі прыемна і цікава выконваць і сучасную музыку, — кажа маэстра. — Новы пульт з выкарыстаннем сучасных камп`ютарных рашэнняў схіляе да таго, каб выканаўца адчуваў сябе вольным у творчасці".
БелаПАН, 9 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/832/23250
Текущая дата: 16.11.2024