Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу "Экслібрыс" імя Янкі Маўра.
Як паведаміла прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў, сярод твораў, пададзеных на конкурс, былі коміксы, пераклады і цэлыя праекты кніг, а сярод 117 удзельнікаў — шмат таленавітых аўтараў. У выніку гарачых абмеркаванняў былі названыя 12 фіналістаў: тры пераможцы і дзевяць дыпламантаў.
Ацэньвала работы маладых аўтараў журы ў складзе беларускіх пісьменнікаў Алены Масла, Алеся Пашкевіча, Людмілы Рублеўскай, Пятра Васючэнкі, Сержа Мінскевіча.
Першае месца журы прысудзіла Вользе Гапеевай за казачныя гісторыі "Сумны суп". Другое месца заваявала Дар’я Вашкевіч з казкай "Баваўняная дзяўчынка". Трэцяе месца ў "Чараўніка краіны Оз" Фрэнка Баўма, перакладзенага на беларускую мову Сержуком Мядзведзевым.
Сярод дыпламантаў конкурсу — Сяргей Календа, Даша Заічанка, Ліда Наліўка, Надзея Кандрусевіч, Павал Касцюкевіч, Наталля Рудак, Ксенія Шталенкова, Алесь Квіткевіч, Глеб Лабадзенка, Элеанора Ляхновіч, а таксама 13-гадовая Мілана Пасанен, якая стала сапраўдным адкрыццём конкурсу.
Усе фіналісты атрымаюць дыпломы і спецыяльныя прызы ад Саюза беларускіх пісьменнікаў. Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу "Экслібрыс" адбудзецца 12 кастрычніка ў 18.00 у галерэі сучаснага мастацтва "Ў".
Ася Паплаўская, БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/832/23347
Текущая дата: 16.11.2024