Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, каменціруючы ўказ нумар 389 "Аб некаторых пытаннях пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання" ад 3 верасня 2013 года.
Павелічэнне мінімальнага стажу работы з выплатай узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для назначэння пенсіі па ўзросту або за выслугу гадоў з 1 студзеня 2014 года з 5 гадоў да 10 гадоў зменшыць утрыманскія настроі.
"Як ні дзіўна, у нас сёння больш за 3 тыс. чалавек, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, атрымліваюць сацыяльную пенсію. Іншымі словамі, за ўсё сваё жыццё яны і пяці гадоў не адпрацавалі. Для спынення ўтрыманскіх настрояў, іх зніжэння і быў распрацаваны праект указа", - адзначыў намеснік міністра.
"Пенсійная сістэма - гэта страхавая сістэма, якая мае пэўныя ўмовы для ўступлення і для атрымання выплат. Сёння жанчыны, у сярэднім, па ўзросту атрымліваюць пенсіі 24 гады, мужчыны - 14 гадоў. Таму пяцігадовы перыяд працоўнага стажу вельмі малы", - сказаў Валерый Кавалькоў.
Патрабаванні па мінімальнаму 5-гадоваму стажу работы з выплатай узносаў захаваны для бацькоў інвалідаў з дзяцінства, шматдзетных маці, інвалідаў з дзяцінства і некаторых іншых сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян. Таксама не змяняюцца ўмовы для назначэння пенсій па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля.
Цяпер для атрымання працоўнай пенсіі патрабуецца толькі 5 гадоў работы з выплатай узносаў. Менавіта за такі непрацяглы перыяд работы сёння можна сфарміраваць права на паўнацэнную пенсію. Што датычыцца іншых дзяржаў, то мінімальны стаж для права на працоўную пенсію там вышэйшы. Напрыклад, у Латвіі ён складае 10 гадоў і будзе павялічвацца да 20 гадоў. У Эстоніі і Украіне - 15 гадоў. У Расійскай Федэрацыі разглядаецца пытанне аб паэтапным павышэнні мінімальнага стажу да 15 гадоў.
9 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/833/23231
Текущая дата: 16.11.2024