Сярэднегадавы курс долара ў 2014 годзе складзе 9.800 рублёў.
Такой ацэнкі прытрымліваўся Нацбанк пры распрацоўцы Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2014 год.
Галоўны банк краіны пры гэтым прагназуе зніжэнне рэальнага эфектыўнага курсу беларускага рубля на 1—3%, што, згодна з ацэнкамі рэгулятара, будзе садзейнічаць падтрыманню цэнавай канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў на знешніх рынках.
Варта зазначыць, што цягам апошніх шасці месяцаў, пачынаючы з чэрвеня, у Беларусі назіраецца плаўнае аслабленне курсу беларускага рубля да долара. У гэты перыяд штомесячны рост курсу долара складаў каля 100 рублёў за месяц. Пры захаванні гэтай тэндэнцыі афіцыйны курс долара да канца 2013 года можа скласці 9.500 рублёў.
Такім чынам, для забеспячэння сярэднегадавога курсу долара на ўзроўні 9.800 рублёў у наступным годзе тэмпы дэвальвацыі рубля ў 2014-м павінны знізіцца.
Беларускія эканамісты мяркуюць, што дынаміка курсу долара ў наступным годзе будзе шмат у чым залежаць ад прыцягнення знешняга фінансавання. Эксперты Сусветнага банка чакаюць, што дэфіцыт рахунку наяўных аперацый плацежнага балансу Беларусі складзе 8,9% ВУП сёлета і 8,1% ВУП — у 2014-м.
"Знешнія дысбалансы ў 2014 годзе застаюцца значныя. Выкананне прагнозных параметраў па абменным курсе залежыць ад прыцягнення фінансавання", — мяркуе дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.
Члены беларускага ўрада раней праяўлялі цікавасць да заключэння новых крэдытных праграм з Міжнародным валютным фондам і Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС. Прадстаўнікі МВФ, якія знаходзіліся ў кастрычніку ў Мінску, заявілі, што новая крэдытная праграма з Беларуссю залежыць ад гатоўнасці беларускіх уладаў праводзіць глыбокія рэформы ў эканоміцы.
У сваю чаргу, прадстаўнікі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на мінулым тыдні падкрэслілі, што пакуль казаць пра новую крэдытную праграму з Беларуссю дачасна. "Пакуль не закончана дзейная праграма, наступную пачынаць, вядома ж, бессэнсоўна", — сказаў старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця, які кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, Ігар Фінагенаў, адказваючы на пытанні падчас прэс-канферэнцыі ў Маскве.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/833/24102
Текущая дата: 26.12.2024