Белорусский портал в Казахстане

З пачатку года ў Беларусі дазвол на пастаяннае пражыванне ў рэгіёнах атрымалі 145 замежных грамадзян



Аб гэтым 21 лістапада журналістам паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.

"Гэтыя людзі атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне як работнікі і спецыялісты, у якіх маюць патрэбу арганізацыі Беларусі. Яны былі прыцягнуты ў рамках рэгіянальных праграм па рассяленню такіх мігрантаў на тэрыторыі рэспублікі, і для іх прадугледжана паскораная працэдура разгляду хадайніцтваў", - адзначыў Аляксей Бягун.

Паводле яго слоў, прыцягненне ў Беларусь замежных спецыялістаў прадугледжана праграмай дэмаграфічнай бяспекі, якая разлічана да 2015 года.

21 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/833/24128
Текущая дата: 26.12.2024