Супрацоўнікі сталічнай фінансавай міліцыі Камітэта дзяржаўнага кантролю сумесна з работнікамі падатковай інспекцыі ў ходзе праверкі аднаго са сталічных рынкаў выявілі кавуны і дыні, якія прадаваліся без дакументаў з пацвярджэннем іх паходжання і якасці.
Як паведамляе прэс-служба КДК, гэтая прадукцыя згодна з дакументацыяй знаходзілася або рыхтавалася да рэалізацыі ў гандлёвых пунктах беларускага прадпрыемства, а фактычна належала замежным грамадзянам, якія не зарэгістраваны ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў на тэрыторыі Беларусі. Паводле наяўнай аператыўнай інфармацыі, кавуны і дыні набываліся за наяўны разлік без дакументаў.
У выніку супрацоўнікі фінансавай міліцыі канфіскавалі каля дзвюх тон бахчавой прадукцыі.
За гэтае парушэнне Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф ад 30 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прадукцыі, а ў выпадку ўстанаўлення фактаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці — штраф да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў і прылад правапарушэння.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/834/23317
Текущая дата: 16.11.2024