Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада прыняў кадравыя рашэнні адносна вінаватых у невыкананні яго даручэнняў па мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці, у прыватнасці ААТ "Барысаўдрэў", якое кіраўнік дзяржавы наведаў у час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць.
Аляксандр Лукашэнка ўжо наведваў гэта прадпрыемства 30 лістапада 2012 года. Тады ўраду, канцэрну "Беллеспаперапрам", Мінскаму аблвыканкаму і кіраўніцтву ААТ "Барысаўдрэў" была пастаўлена задача да лістапада 2013 года завяршыць усе работы па мадэрнізацыі завода.
На прадпрыемстве праводзіцца рэканструкцыя цэха МДФ, мадэрнізацыя запалкавай і фанернай вытворчасці, ствараецца новая энергакрыніца на мясцовых відах паліва. На 1 кастрычніка 2013 года аб`ём інвестыцый, асвоеных у цэлым пры рэалізацыі праекта, склаў 45,9 млн. еўра.
Прыбыўшы на прадпрыемства, кіраўнік дзяржавы адразу адхіліўся ад раней запланаванага маршруту наведвання, пакінуўшы ўбаку плакаты з падрыхтаванымі справаздачамі. Прайшоўшы па цэхах і самых далёкіх кутках вытворчай тэрыторыі, Прэзідэнт убачыў крайнюю ступень безгаспадарчасці.
Нягледзячы на абяцанні, работы па мадэрнізацыі, часта неабгрунтавана, былі зацягнуты і, адпаведна, упустую патрачаны дзяржаўныя сродкі. Недапрацоўкі і відавочныя правалы ў выкананні даручэнняў кіраўніцтва прадпрыемства і чыноўнікі тлумачылі то адсутнасцю дазволаў на будаўніцтва або праектнай дакументацыі, то змененымі планамі або адсутнасцю рабочых рук, а то і проста банальным няведаннем сітуацыі.
"Проста не дайшлі рукі", - паспрабаваў апраўдаць асобныя недапрацоўкі губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура.
"У мяне дойдуць!" - заўважыў на гэта кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выслухаў кароткія даклады кіраўнікоў іншых прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам", дзе рэалізуюцца інвестпраекты і па якіх раней таксама даваліся дакладныя даручэнні і ўстанаўліваліся тэрміны завяршэння работ. Пры гэтым Прэзідэнт цікавіўся галоўным: што не зроблена.
Кіраўнік дзяржавы даручыў Камітэту дзяржкантролю дэталёва разабрацца са станам спраў у галіне і на канкрэтных прадпрыемствах. "Давайце дамовімся так: максімум 10 снежня збіраемся ў мяне па дрэваапрацоўцы", - сказаў беларускі лідар.
Старшыні КДК Аляксандру Якабсону Прэзідэнт даручыў стварыць камісію, аналагічную той, якая працавала па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне. "Ствараеш камісію, глядзіш планы мадэрнізацыі і глядзіш глыбей, што там адбываецца, - сказаў ён. - Трэба прайсці кожнае прадпрыемства, усё, што ў дзяржаўнай праграме па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай прамысловасці. Плюс усе мае даручэнні асобна. Асаблівая ўвага Віцебску".
Частка нараканняў была адрасавана кіраўніцтву Адміністрацыі Прэзідэнта за слабую падрыхтоўку самой рабочай паездкі і прапрацоўку адпаведных пытанняў: "Прыехалі сюды як наглядальнікі". Андрэй Тур вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэю Кабякову аб`яўлена строгая вымова.
Строгая вымова таксама аб`яўлена старшыні КДК Аляксандру Якабсону і старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Уладзіміру Мірановічу.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб вызваленні ад займаемай пасады губернатара Мінскай вобласці Барыса Батуры і Аляксандра Пераслаўцава - ад пасады старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам".
Адносна іншых вінаватых Аляксандр Лукашэнка таксама прыняў рашэнні. У першую чаргу гэта датычылася гендырэктара ААТ "Будтрэст нумар 21" Мікалая Бусалава, які кіраваў будаўнічымі работамі на тэрыторыі прадпрыемства: "Падпіску аб нявыездзе, вызваліць сёння ж ад займаемай пасады. Узбудзіць крымінальную справу па матэрыялах КДК і прыняць да расследавання". Аналагічна кіраўнік дзяржавы даручыў разабрацца і з вінаватымі ў парушэнні экалагічных норм - тэрыторыя прадпрыемства аказалася месцамі захламлена неадсартаванымі вытворчымі адходамі, а бераг размешчанага побач з заводам вадаёма робіць не менш засмучальнае ўражанне. "Разбярыцеся з санслужбай. Сваёй уладай разбярыцеся, не чакайце нікога", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да Аляксандра Якабсона.
Нямала нараканняў было выказана і ў адрас праекціроўшчыкаў. І тут патрабаванне кіраўніка дзяржавы нязменнае - разабрацца і прыцягнуць да адказнасці вінаватых. Прынята рашэнне аб вызваленні ад пасады дырэктара КУП "Інстытут "Барысаўпраект" Аляксандра Місіюка.
"Калі ў вас будуць хоць самыя малыя падазрэнні па старшыні канцэрна, па Батуры, па Сямашку (першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка. - Заўвага БЕЛТА) - неадкладна ўключайце іх у крымінальную справу. "Па Сямашку прымем рашэнне пасля таго, як правядзём нараду", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Міністру архітэктуры і будаўніцтву Анатолю Чорнаму Прэзідэнт таксама даў дакладныя даручэнні па навядзенню парадку: "Пачынай працаваць. Гэта твой трэст. Цябе ратуе толькі тое, што ты працуеш (міністрам) без года тыдзень. Наводзь жалезны парадак. Ты ведаеш, што тут рабіць".
Генеральнай пракуратуры, Камітэту дзяржаўнага кантролю і Міністэрству ўнутраных спраў даручана ва ўстаноўленым парадку ўзбудзіць крымінальныя справы па фактах парушэнняў, дапушчаных пры праектаванні і будаўніцтве аб`ектаў адкрытага акцыянернага таварыства "Барысаўдрэў", фактах безгаспадарчасці пры мадэрнізацыі прадпрыемства, забяспечыць прыцягненне да адказнасці вінаватых службовых асоб.
Прэм`ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу да 10 снежня 2013 года неабходна далажыць аб ходзе выканання рашэнняў Прэзідэнта па мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Устаноўлена, што старшыні абласных выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі канцэрна "Беллеспаперапрам", прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці, адпаведных будаўнічых і праектных арганiзацый нясуць персанальную адказнасць за якаснае і своечасовае выкананне мерапрыемстваў праграмы мадэрнізацыі названай галіны.
11 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/834/24043
Текущая дата: 26.12.2024