Адпаведная пастанова, № 964 ад 11 лістапада 2013 года, апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 16 лістапада.
Як адзначаецца ў дакуменце, пастанова прынята ў мэтах рэалізацыі закона ад 13 ліпеня 2012 года "Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)".
У пералік уключана 101 прадпрыемства, якія раздзелены па ведамаснай прыналежнасці і тэрытарыяльным прынцыпе. Найбольшая колькасць прадпрыемстваў у спісе — Міністэрства прамысловасці, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, канцэрна "Белдзяржхарчпрам".
Так, у спіс стратэгічных прадпрыемстваў Мінпрама ўключаны такія буйныя прадпрыемствы, як ДНВА дакладнага машынабудавання "Планар", ЗАТ "Атлант", ААТ "БелАЗ", ААТ "Беларускі металургічны завод", ААТ "Інтэграл", ААТ "Мінскі аўтамабільны завод", ААТ "Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава", ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Лідсельмаш", ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод", РУП "Мінскі трактарны завод", ВУП "Завод электронікі і бытавой тэхнікі "Гарызонт"
У спіс Дзяржкамваенпрама ўключаны, у прыватнасці, дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Белзнешпрамсэрвіс", дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Белспецзнештэхніка", ЗАТ "Белтэхэкспарт", ААТ "Агат — сістэмы кіравання" — кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання", ААТ "Агат-Сістэм — кіруючая кампанія холдынга "Сістэмы сувязі кіравання", ААТ "Агат — электрамеханічны завод", ААТ "КБРадар" — кіруючая кампанія холдынга "Сістэмы радыёлакацыі", ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", ААТ "Пеленг", ААТ "558-мы авіяцыйны рамонтны завод", ААТ "2566-ты завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення", ААТ "140-вы рамонтны завод" і іншыя.
У спісе таксама прадпрыемствы сістэмы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства аховы здароўя (ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў" і РУП "Белмедпрэпараты"), Міністэрства культуры (РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм"), Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства сувязі, Міністэрства адукацыі, Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, іншых міністэрстваў і ведамстваў.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/834/24090
Текущая дата: 26.12.2024