Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі павышаны стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва



Гэта прадугледжана ўказам № 375 ад 26 жніўня 2013 года, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Беларусі на 45% павышаны стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і на 70% — на дызельнае паліва.

Стаўка акцызу на бензін з актанавай лічбай 95 і вышэйшай складзе 1.785.700 рублёў за тону, на бензін з актанавай лічбай ад 91 да 95 — 2.238.800, з актанавай лічбай ад 91 — 2.539.100. Стаўка акцызу на дызельнае паліва ўстаноўлена ў 1.686.100 рублёў.

Устаноўленыя стаўкі акцызаў дзейнічаюць да 31 снежня 2013 года.

БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/835/22982
Текущая дата: 16.11.2024