Аб гэтым заявіў журналістам прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
У час рабочай паездкі ў Магілёўскую і Гомельскую вобласці кіраўнік урада азнаёміўся з працэсам рэалізацыі буйнейшых інвестыцыйных праектаў у ААТ "Белшына" і ААТ "БМЗ". "Гэтыя праекты будуць заўтра вызначаць выгляд беларускай эканомікі, - лічыць прэм`ер-міністр. - Такія знакавыя праекты з уражальным аб`ёмам інвестыцый могуць даць аддачу ў самыя сціслыя тэрміны".
У ААТ "Белшына" ідзе без спынення вытворчасці паэтапная мадэрнізацыя ўсіх трох заводаў. Прэм`ер-міністр зрабіў акцэнт на тым, што рэалізацыя інвестпраектаў дасць магчымасць вывесці шынную прадукцыю на сусветны ўзровень па якасці.
Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з ходам будаўніцтва драбнасортна-драцянога стана ў ААТ "БМЗ". Арганізацыя вытворчасці сартавога пракату дасць магчымасць адысці ад гандлю літой загатоўкай і блюмамі, перайсці на вытворчасць прадукцыі з больш высокай дабаўленай вартасцю. Кошт гэтага праекта складае амаль 330 млн. еўра.
"Цяпер 19,5 працэнта магутнасцей сталі БМЗ прадае блюмамі, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Увод інавацыйнай вытворчасці сартавога пракату мае вялікія перспектывы".
Генеральны дырэктар ААТ "БМЗ-кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" Анатоль Савянок адзначыў, што ўсяго цяпер рэалізуюцца 9 інвестыцыйных праектаў, мэта якіх - павелічэнне аб`ёму вытворчасці, павышэнне глыбіні перапрацоўкі і забеспячэнне вытворчасці, якая пашыраецца, інфраструктурай. Ідзе актыўная фаза рэканструкцыі электрасталеплавільнай печы нумар 1, мадэрнізацыя машын бесперапыннага ліцця загатовак нумар 2, будуецца вапнава-абпальная ўстаноўка нумар 3. Самы галоўны праект пяцігодкі - будаўніцтва драбнасортнага стана магутнасцю 700 тыс.т з далейшым выхадам на 1 млн.т. Агульны тэрмін будаўніцтва гэтага грандыёзнага аб`екта - 28 месяцаў, пуск намечаны на снежань 2014 года. Пабудаваны ўжо вытворчы корпус, хутка пачнецца мантаж першага абсталявання. Крыніцай фінансавання з`яўляюцца ўласныя сродкі БМЗ, крэдытныя рэсурсы Еўразійскага банка развіцця і ААТ "ААБ Беларусбанк" пад гарантыю ўрада Беларусі.
У час наведвання прэм`ер-міністрам ААТ "БМЗ" абмяркоўвалася выкананне асноўных мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2013 год. Было адзначана, што цяпер дасягнута пазітыўная дынаміка тэмпаў росту вытворчасці. Што датычыцца геаграфіі экспарту прадукцыі, то яна істотна не змянілася, трансфармавалася структура паставак металапрадукцыі. Па выніках 6 месяцаў бягучага года ў структуры экспарту на 1-м месцы засталася Расія (38 працэнтаў супраць 29,2 працэнта за аналагічны перыяд мінулага года), на 2-е месца выйшла Турцыя (8,6 працэнта), на 3-е - Германія (5,8 працэнта). Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, гэта правільна, трэба гандляваць з тымі краінамі, дзе гэта больш выгадна.
"Да канца пяцігодкі мы падцягнем нашы прамысловыя гіганты, - упэўнены прэм`ер-міністр. - Гэта кампенсуе недабор у машынабудаванні, калі на сусветных рынках ідзе падзенне аб`ёмаў закупак металу, тэхнікі. Калі зробім эканоміку розных магутнасцей, і буйных, і сярэдніх, і прыватных, і дзяржаўных, гэта надасць ёй устойлівасць".
У папярэднія гады ў Беларусі шмат увагі было ўдзелена развіццю сацыяльнай сферы. "Цяпер трэба дабавіць у рэальны сектар эканомікі, у першую чаргу ў прамысловасць, - падкрэсліў кіраўнік урада. - Прадаўжаючы аптымізаваць расходы ў бюджэтнай сферы, і ў 2014 годзе будзем больш увагі ўдзяляць сферы матэрыяльнай вытворчасці".
Міхаіл Мясніковіч даў даручэнне з агульнага масіву вытворчасцей і магутнасцей, што мадэрнізуюцца, выдзеліць знакавыя і ўдзяляць ім прыярытэтную ўвагу.
16 жніўня 2013, Жлобін
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/838/22788
Текущая дата: 15.11.2024