Такую задачу паставіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 19 жніўня на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.
Мікалай Ладуцька звярнуў увагу кіраўнікоў адміністрацый раёнаў Мінска, прадстаўнікоў гарадскіх службаў на стан паркавых тэрыторый, размешчаных у межах раёнаў. "Мінскія паркі павінны быць у ідэальным парадку заўсёды, а не толькі пасля праверак кантралюючых камісій. Работа па падтрыманню парадку на тэрыторыях паркаў павінна быць пастаяннай", - сказаў ён.
Па даручэнню старшыні Мінгарвыканкама была праведзена праверка тэрыторыі сталічнага парку імя Чалюскінцаў. Генеральны дырэктар УП "Мінскзялёнбуд" Ігар Кушнярэвіч адзначыў, што, паводле ацэнкі прадстаўнікоў спецыяльна створанай камісіі, агульны стан парку здавальняючы. Аднак ёсць праблемныя моманты. Нездавальняючым прызнаны тэхнічны стан капітальнага будынка танцавальнай залы "Мінск", які не выкарыстоўваецца з 2004 года. Для далейшага ўключэння будынка ў гаспадарчы абарот неабходна яго рэканструкцыя. Іншым праблемным аб`ектам з`яўляецца танцавальная пляцоўка "Сустрэча", рэканструкцыя якой праводзілася інвестарам і не была завершана.
У парку Чалюскінцаў рознічны гандаль ажыццяўляюць гандлёвыя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі на правах арэнды. Санітарны стан і знешні выгляд 18 аб`ектаў гандлю на момант праверкі не адпавядалі санітарным нормам і правілам, нязначныя парушэнні былі ўстаранёны на месцы, адзначыў Ігар Кушнярэвіч.
19 жніўня 2013, Мінск
Вера Грамчакова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/838/22843
Текущая дата: 16.11.2024