21 верасня, у Дзень міру, у 166 гарадах 51-й краіны адбыўся Міжнародны ZOUK флэшмоб. Адзіная харэаграфія, адзіная музыка, адзіны час на 4:21 хвіліны аб`ядналі ўсіх ЗУКераў Зямлі.
Такія флэшмобы праводзяцца для таго, каб кожны ўдзельнік змог адчуць сябе важнай часткай маштабнай падзеі, зрабіўшы ўнёсак у яго рэалізацыю. Беларусь упершыню ўзяла ўдзел у гэтай сусветнай акцыі. Зараз ZOUK-супольнасць Беларусі налічвае каля 170 чалавек у Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Кобрыне.
"Сёння, у Дзень міру, міжнародная ZOUK-супольнасць вырашыла павіншаваць жыхароў Зямлі з усёпланетным флэшмобам, — паведаміла PR-менеджар сацыяльнага праекта "Zouk ужо ў Беларусі" Святлана Аўчыннікава. — Праводзіўся тэндар, і, наколькі я ведаю, перамаглі ў ім прадстаўнікі Амстэрдама, якія прыдумалі харэаграфію флэшмоб-танца. У гэтай акцыі бяруць удзел у асноўным прадстаўнікі Мінска. Нас — сорак чалавек, і трэніраваліся мы тры месяцы".
ЗУК (ZOUK) — гэта парны танец, які выконваецца на тры лікі, што нагадваюць рытм біцця сэрца. Тут, у адрозненне ад іншых сацыяльных танцаў, партнёры могуць рэалізаваць любую данс-фігуру, таму што ў аснове многіх яго элементаў ляжыць кантактная імправізацыя.
БелаПАН, 21 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/838/23466
Текущая дата: 25.12.2024