Белорусский портал в Казахстане

У студзені—жніўні ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю 48,5% гадавога задання жылля



Такія звесткі прыводзіць прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені—жніўні арганізацыямі ўсіх форм уласнасці ў Беларусі пабудавана 37,1 тыс. новых кватэр (у студзені—жніўні 2012 года — 35,8 тыс.). Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн. 151,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 48,5% да гадавога задання і 107,8% да ўзроўню студзеня—жніўня 2012 года.

На будаўніцтва жылля ў названы перыяд выкарыстана 19,4 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, ці 16,2% да агульнага аб`ёму інвестыцый і 117% да аналагічнага ўзроўню 2012 года.

Для грамадзян, якія знаходзяцца ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн. 690,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, што складае 53,6% ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля. У параўнанні з такім жа перыядам 2012 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян павялічыўся на 30,9 тыс. квадратных метраў.

З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі пабудавана 1 млн. 471,5 тыс. квадратных метраў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 1 млн. 155,4 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 844,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, ці 26,8% ад агульнага ўводу па краіне (у студзені—жніўні 2012 года — 23%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/838/23473
Текущая дата: 25.12.2024