Белорусский портал в Казахстане

На ўзбраенне беларускай арміі паступіла другая партыя кітайскіх лёгкабраніраваных аўтамабіляў "Донгфенг Меншы"



У Міністэрстве абароны Беларусі 13 жніўня прайшла цырымонія дакументальнага афармлення перадачы бязвыплатнай ваеннай дапамогі Міністэрства абароны КНР беларускаму ваеннаму ведамству.

Як паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Сяргей Кузьмянкоў, у маі ў Беларусь былі пастаўленыя сем лёгкабраніраваных спецыяльных аўтамабіляў "Донгфенг Меншы", індывідуальныя і групавыя камплекты запасных частак да аўтамабіляў, а таксама запасныя часткі і расходныя матэрыялы для медыцынскага абсталявання, раней перададзеныя кітайскім бокам.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел статс-сакратар — памочнік міністра абароны па пытаннях ваеннай палітыкі палкоўнік Алег Воінаў, ваенны і ваенна-паветраны аташэ пры пасольстве КНР у Мінску старшы палкоўнік Ма Юнбаа.

Нагадаем, першая партыя такіх аўтамабіляў (22 адзінкі) была перададзеная Узброеным сілам Беларусі ў чэрвені мінулага года.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/839/22682
Текущая дата: 16.11.2024