Дзяржаўная падтрымка шматдзетных сем`яў - гэта інвестыцыі ў будучае Беларусі.
Клопат аб дзецях, аб прыросце насельніцтва з`яўляецца жыццёвай неабходнасцю для захавання краіны. Такое меркаванне выказала на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера Лабковіч.
Паводле даных перапісу насельніцтва 2009 года, у Беларусі пражывае 1 млн. 200 тыс. 477 сем`яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, або 47 працэнтаў ад агульнай колькасці сем`яў. Доля шматдзетных сем`яў - 5,2 працэнта, або 62 тыс. 425 (у 1999 годзе - 6,2 працэнта). У мінулым годзе амаль палавіна (49,4 працэнта) нараджэнняў звязана са з`яўленнем на свет другога, трэцяга і наступных дзяцей.
"У Беларусі ёсць патэнцыял, які можа дапамагчы выйсці з дэпапуляцыі і забяспечыць прырост насельніцтва, - адзначыла Вера Лабковіч. - Вядома, сем`ям адважыцца мець вялікую колькасць дзяцей не так лёгка - вельмі вялікая адказнасць, вельмі вялікія нагрузкі. Аднак у нашай краіне многае робіцца для падтрымкі сем`яў, што выхоўваюць дзяцей, а для шматдзетных сем`яў устаноўлены дадатковыя меры падтрымкі".
Для стварэння спрыяльных умоў для выхавання дзяцей у шматдзетных сем`ях заканадаўствам прадугледжаны шэраг ільгот і прававых гарантый. Самай значнай з`яўляецца дзяржаўная падтрымка пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылля. Устаноўлены і льготы ў сферы адукацыі. У прыватнасці, з 2012 года за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога сем`ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей школьнага ўзросту (да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму на кожнае дзіця-школьніка). У Беларусі дзейнічаюць таксама падатковыя, працоўныя, пенсійныя і іншыя льготы.
Вера Лабковіч адзначыла, што прадугледжаны паслугі нянькі няпоўным сем`ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, і сем`ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей-інвалідаў, - да дасягнення дзецьмі-інвалідамі ўзросту 4 гадоў, а таксама сем`ям пры нараджэнні двойні і больш дзяцей - да дасягнення дзецьмі трохгадовага ўзросту. Сацыяльная паслуга прадастаўляецца бясплатна ў межах устаноўленых норм і нарматываў і на платнай аснове - звыш гэтых норм і нарматываў.
Атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі за першае паўгоддзе сталі 115,3 тыс. чалавек на агульную суму Br190 млрд. Штомесячная дапамога прадастаўлена 11 тыс. 744 сем`ям, з іх шматдзетных - 3 тыс. 471. Аднаразовую дапамогу атрымалі 2 тыс. 731 сям`я, з іх 553 - шматдзетныя.
БЕЛТА, 14 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/839/22735
Текущая дата: 15.11.2024