Белорусский портал в Казахстане

У хуткім часе на будаўнічым рынку Мінска застануцца толькі найбольш буйныя забудоўшчыкі



Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Аляксандр Сцяпанаў.

З 1 верасня 2013 года ўступае ў сілу ўказ нумар 258, які ўносіць дапаўненні і змяненні ва ўказ ад 27 снежня 2007 года нумар 667 "Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў". "Зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылых дамоў будуць прадастаўляцца толькі камунальным забудоўшчыкам - УКБ Мінгарвыканкама і УКБ раёнаў, а таксама юрыдычным асобам, якія перамаглі ў конкурсе або аўкцыёне па выбару забудоўшчыка", - адзначыў Аляксандр Сцяпанаў.

Участкі пад будаўніцтва жылля больш не будуць выдзяляцца па заяўнаму прынцыпу. "З верасня для забудоўшчыкаў будуць пастаўлены пэўныя ўмовы для ўдзелу ў аўкцыёне. Сярод іх плацежаздольнасць, наяўнасць уласных вытворчых магутнасцей, падрадных арганізацый. Павінна быць гарантыя таго, што арганізацыя можа цалкам кантраляваць працэс будаўніцтва", - сказаў намеснік старшыні.

На думку субяседніка, новыя ўмовы для прадастаўлення ўчасткаў стануць добрай прафілактыкай для недапушчэння з`яўлення новых даўгабудаў. "Гэта істотна зменіць сітуацыю. Дробныя арганізацыі-забудоўшчыкі проста не змогуць удзельнічаць у конкурсе. На рынку будаўніцтва жылля застануцца толькі найбольш буйныя кампаніі, магчыма, якія ўваходзяць у Асацыяцыю забудоўшчыкаў аб`ектаў жыллёвага будаўніцтва", - лічыць ён.

Сёння ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама адбыўся дзень інфармавання насельніцтва на тэму "Парадак пераносу тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю аб`ектаў жыллёвага будаўніцтва ў Мінску". Аляксандр Сцяпанаў адзначыў, што ў Мінску плануецца актывізаваць праверку гаспадарчай і фінансавай дзейнасці арганізацый-забудоўшчыкаў новабудоўляў, асабліва праблемных дамоў. Сярод правяраючых - супрацоўнікі АБЭЗ, ДВА "Мінскбуд".

15 жніўня 2013, Мінск
Вера Грамчакова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/839/22742
Текущая дата: 15.11.2024