Белорусский портал в Казахстане

Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі" ў 2014 годзе пройдзе ў Гарадку і Гарадоцкім раёне



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2014" пройдзе ў другой палавіне верасня 2014 года ў г.Гарадку і Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне 13 верасня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка,

Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу ўтвораны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага.

Арганізацыйнаму камітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу.

13 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/839/23396
Текущая дата: 25.12.2024